Беларуская Служба

«Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем» у Беларусі

28.03.2024 16:54
Рашэнне аб прызнанні «ABA Together (Association of Belarusians in America)» «экстрэмісцкім фармаваннем» было прынятае МУС 28 сакавіка.
Ілюстрацыйны здымакhttps://www.facebook.com/ABATogether1

Як паведамляецца ў Сацсетках ініцыятывы, «агульнанацыянальная арганізацыя ABA аб’ядноўвае беларусаў ЗША. Арганізацыя скіраваная да  беларусаў, якія жывуць у ЗША, рознага ўзросту, заняткаў і адукацыі, якія жывуць у розных штатах, але звязаны праз сваю беларускую спадчыну, і імкнуцца дапамагаць роднай краіне».

Рашэнне аб прызнанні «ABA Together» «экстрэмісцкім фармаваннем» было прынятае МУС 28 сакавіка, піша @viasna96.

Раней сацыяльныя сеткі некаторых дыяспар ужо былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Крыніца: ПЦ «Вясна»