25 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» два артыкулы нямецкага штотыднёвіка Die Tageszeitung — «"Братский народ" как пушечное мясо» (пра тое, ці вырашыць Лукашэнка ўводзіць войскі ва Украіну) і «Наш Пушкин» (пра смерць палітвязня Алеся Пушкіна).
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі Telegram-каналы і чаты «Беларусы Брытанii», «Тутэйшы Шляхцiч», «Filiżanka», «НУЛЕВЫЕ+», «Янгмаша’s Bizarre Adventure», «Belarus Women’s Foundation», «Baranki Punx».
Лукашысты палічылі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» Instagram старонкі «belarus_in_america», «razam.bremen», «hrystyna_kafka», YouTube-канал «Слухай сюда», старонку«БХД-Беларускай Хрысцiанскай Дэмакратыі» у «Аднакласніках», і яшчэ TikTok-старонкі «Belarusian volunteers», «дзякую Богу што не маскаль», «Volnyruh», «Вольныя паштоўкі», «bel.info.today24», «Два погляды», «Сергей», «НАУ Беларусь».
29 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Сярод іншых, у спіс дадалі былога вайскоўца Паўла Кучынскага, асуджанага за данаты Чэслава Канановіча, асуджаную паводле 5-ці арыткулаў Надзею Лапцёнак.
Крыніца: ПЦ Вясна»