Гомельскі абласны суд вынес прысуд пенсіянерцы і велаактывістцы Святлане Кароль. Яе абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса і ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці). Справу разглядаў суддзя Вадзім Бобыраў. Жанчыну пакаралі пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пенсіянерку і актывістку затрымлівалі ў 2020 годзе за ўдзел у акцыях пратэсту. З таго часу міліцыянты рэгулярна наведваліся да яе з так званымі «прафілактычнымі» гутаркамі ледзь не кожны месяц. 20 верасня 2023 года стала вядома, што яна знаходзіцца ў ІЧУ Гомеля. Калі і дзе адбылося затрыманне – невядома. Суд над Святланай распачаўся 11 сакавіка 2024 года ў Гомельскім абласным судзе.
Святлана — пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, былая старшыня абласнога грамадскага аб'яднання «ВелаГомель». Раней Кароль працавала педагогам-арганізатарам. У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады. Дома на Святлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.
Праваабаронцы нгадваюць, што можна падтрымацьСвятлану, дасылаючы ёй грашовы перавод, пасылку і тэлеграму па адрасе: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Святлана Мікалаеўна Кароль.
Крыніца: ПЦ «Вясна»