Праваабаронцы ПЦ «Вясна» распавядаюць падрабязнасці пра збіццё і катаванні ў дачыненні да затрыманага напачатку сакавіка 40-гадовага жыхара Брэста, які хадзіў на палітычна матываваныя суды.
Брэсцкія праваабаронцы пішуць, што размова ідзе пра Чопіка Віталя Віктаравіча.
Паводле праваабаронцаў, пасля затрымання мужчыну дастаўлялі ў шпіталь на хуткай са слядамі моцнага збіцця, а колер твару Чопіка быў жоўтым (што можа казаць аб пашкоджанні печані праз збіццё).
12 сакавіка быў адміністрацыйны суд за нібыта «непадпарадкаванне» міліцыянтам. Як вынікае з рашэння суда, Чопік казаў, што на працягу 1 хвіліны адчыніў дзверы ГУБАЗу для ператрусу — але супрацоўнік сцвярджаў што гучна патрабаваў адкрыць дзверы цэлых 20 хвілін. Ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).
вх