Беларуская Служба

У судзе Партызанскага раёна Мінска судзяць Ніну Багінскую

01.04.2024 14:45
Прадметам суда сталі бчб-сцягі.
 .  .
Ніна Багінская. Архіўнае фота.Фота: spring96.org

ТГ-канал Баста! піша, што падставай для складання пратакола сталі нацыянальныя флагі, якія забралі ў вядомай грамадскай актывісткі. Паколькі Ніна Багінская на суды прынцыпова не ходзіць, дык пакуль невядома, ці даставілі яе туды прымусова супрацоўнікі міліцыі.

Вядома, што 20 сакавіка Ніна Багінская знаходзілася ў кватэры сына, калі туды прыйшлі сілавікі з ператрусам. Яны забралі ўсе носьбіты інфармацыі, а таксама тры сцягі і плакат з Пагоняй, якія належалі Багінскай.

У той жа дзень Багінская наведала Следчы камітэт, каб высветліць лёс канфіскаваных рэчаў. Яна падала заяву з патрабаваннем, каб усё было аформлена па законе - маёмасць забралі толькі пасля таго, як будзе на гэтую адпаведную пастанову суда.