Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сайт Саюза палякаў Беларусі прызнаны КДБ «экстрэмісцкім фармаваннем»

01.04.2024 16:02
Аўтары выехалі ў Польшчу з-за пагрозы арышту за грамадскую дзейнасць.
     .
Эмблема ГА «Саюз палякаў у Беларусі».Аўтар: «Związek Polaków na Białorusi» /polacy.by/znadniemna.pl/Добрасумленнае выкарыстанне

Беларускі КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» сайт Саюза палякаў Беларусі znadniemna.pl. Рэдагаваннем гэтага сайта, як і польскага штотыднёвіка «Głos znad Niemna na uchodźctwie», займаецца пара журналістаў з Гродна Анджэй Пісальнік і Інэса Тодрык-Пісальнік. У чэрвені мінулага года яны разам з 13-гадовым сынам уцяклі ў Польшчу з-за пагрозы арышту за грамадскую дзейнасць.

Спецслужбы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі заявілі, што «інфармацыйная прадукцыя сайта Znadniemna.pl з'яўляецца экстрэмісцкім матэрыялам». З гэтага часу кожны, хто супрацоўнічае з гэтым выданнем або распаўсюджвае яго інфармацыю, будзе карацца «за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці».

IAR/нг