Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Супраць кіраўніка ліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» распачалі крымінальную справу

02.04.2024 11:31
Яму інкрымінаваны «народны» артыкул 342 КК.
 .
Дзмітрый Кучук.Фота з адкрытых крыніц.

Супраць кіраўніка ліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука распачалі крымінальную справу. Яго затрымалі, калі ён хацеў ушанаваць памяць Аляксея Навальнага каля расійскай амбасады.

Яму інкрымінаваны «народны» артыкул 342 КК.

«Адпрацаваная схема, — кажа Анатоль Лябедзька, — кідаюць на Акрэсціна па адміністратыўнай справе і ліхаманкава шукаюць мінімальныя, фармальныя падставы для ўзбуджэння крымінальнай справы. Зміцер нерваваў сілавікоў. Ён не з’ехаў. Ён не зачыніўся ў чулане. Спрабаваў зарэгістравацца пад час кампаніі “БЯЗВЫБАРЫ”, рабіў намаганні распачаць кампанію па зборы подпісаў за вызваленне палітвязняў. У яго было адчуванне вінаватасці перад тымі хто за кратамі».

ав/Вясна

У Беларусі кіраўнік ліквідаванай партыі «Зялёныя» не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту

21.03.2024 08:15
Кіраўнік ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту.