Беларуская Служба

У Латвіі затрымалі беларуса за незаконную перавозку мігрантаў

02.04.2024 16:03
28 сакавіка ў Латвіі затрымалі беларуса за перавозку васьмі мігрантаў, якія незаконна перасеклі латвійскую мяжу
  .
Аўтамабіль з мігрантамі.rs.gov.lv

Аўтамабіль з мігрантамі спынілі ў Краслаўскім раёне, які мяжуе з Беларуссю, паведамляе памежная служба Латвіі.

У машыне знайшлі восем іранцаў, двое з іх ехалі ў багажніку. Іранцы не мелі праязных дакументаў, сапраўдных візаў і ВНЖ.

На беларуса завялі крымінальную справу па артыкуле аб незаконным перамяшчэнні праз мяжу вялікай колькасці асоб (частка 3 артыкула 285 КК Латвіі). Беларуса адправілі пад варту. Артыкул прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

вх