Беларуская Служба

Сайт польскай меншасці ў Беларусі прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

02.04.2024 16:45
Артыкул КК аб «экстрэмісцкім фармаванні» прадугледжвае крымінальную адказнасць і пазбаўленне волі.
.
.screenshot

Партал выдання польскай меншасці ў Беларусі Głosznadniemna.pl прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем.

Раней сайт быў унесены ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

26 сакавіка КДБ унёс сайт у спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў. У лютым рэдактар ​​партала Анджэй Пісальнік паведаміў агенцтву PAP, што сайт другі раз быў прызнаны «экстрэмісцкім кантэнтам».

Тым часам сайт зьмяніў назву і перастаў быць парталам Саюзу палякаў Беларусі, а проста стаў парталам, які рэдагуюць прадстаўнікі меншасці.

«Упершыню наш партал, тады яшчэ сайт Саюза палякаў Беларусі (СПБ), быў прызнаны экстрэмісцкім у студзені 2022 года. Пазней яе прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй. Цяпер у нас з'явілася інфармацыя аб тым, што ў спіс дададзены яшчэ адзін экстрэмісцкі кантэнт. Гэта можа быць звязана са зменай назвы партала (пасля яго блакіроўкі ўладамі) або змяненнем яго фармату. Раней мы былі часткай СПБ. Цяпер гэта проста партал для палякаў у Беларусі», — казаў у лютым Пісальнік, які знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі.

У выпадку прызнання кантэнту «экстрэмісцкім» за яго распаўсюд ці падпіску на канал чалавека можна прыцягнуць  як мінімум да адміністрацыйнай адказнасці — штрафу або арышту.

Артыкул аб «экстрэмісцкім фармаванні» прадугледжвае крымінальную адказнасць і пазбаўленне волі.

Саюз палякаў Беларусі быў найбуйнейшай арганізацыяй, якая аб'ядноўвала польскую меншасць. У 2005 годзе быў забаронены ўладамі, але працягваў сваю дзейнасць. У сакавіку 2021 года адбыліся затрыманні кіраўніцтва і актывістаў. Анджэй Пачобут, актывіст і журналіст, асуджаны на палітычным працэсе і знаходзіцца ў турме. Анжаліка Борыс, якая ўзначальвала СПБ, выйшла з-за кратаў і знаходзіцца ў Беларусі пасля таго, як у красавіку 2023 года стала вядома аб зняцці з яе абвінавачанняў.

Паводле PAP/вх