Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ініцыятыву Politzek.me у Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

03.04.2024 11:12
Адпаведнае рашэнне МУС Беларусі прыняло 2 красавіка, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
.
.screenshot

Ініцыятыву Politzek.me у Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Politzek.me расказвае пра беларускіх палітвязняў у краіне і на міжнародным узроўні, займаецца абаронай іх правоў і падтрымкай сем'яў, дапамагае збіраць сродкі і пісаць лісты.

Ініцыятыва была створана ў канцы 2020 года.

У Крымінальным кодэксе прадугледжаны чатыры артыкулы, звязаныя з «экстрэмісцкім фармаваннем»: аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзеле ў ім, фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці.

вх