Ініцыятыву Politzek.me у Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».
Politzek.me расказвае пра беларускіх палітвязняў у краіне і на міжнародным узроўні, займаецца абаронай іх правоў і падтрымкай сем'яў, дапамагае збіраць сродкі і пісаць лісты.
Ініцыятыва была створана ў канцы 2020 года.
У Крымінальным кодэксе прадугледжаны чатыры артыкулы, звязаныя з «экстрэмісцкім фармаваннем»: аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзеле ў ім, фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці.
вх