Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Адно акно» прапануе ананімна і бясплатна юрыдычныя кансультацыі для беларусаў

03.04.2024 16:34
Прапанова стала вынікам разумення таго, што ў Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі і прававы дэфолт.
.
..

Сацыяльная служба дапамогі беларусам і беларускам «Адно акно» ў супрацоўніцтве з высока прафесійнымі адвакатамі прапануюць «гарачую лінію» з дзяжурствамі адвакатаў. Некалькі разоў на месяц будзе магчымасць ананімна і бясплатна атрымаць юрыдычную кансультацыю.

Прапанова стала вынікам разумення таго, што ў Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі і прававы дэфолт. Доступ да кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі абмежаваны, а зварот за падтрымкай спалучаецца з рызыкай для бяспекі – асабліва калі ідзе размова пра справы з палітычнай матывацыяй.

Першая сесія – 5 красавіка з 15:00 да 17:00 па беларускім часе.

Як атрымаць кансультацыю?

5 красавіка з 15:00 да 17:00 дастаткова будзе зрабіць званок па спасылцы, каб ананімна задаць пытанні і атрымаць кваліфікаваную юрыдычную кансультацыю.

Можна звяртацца з грамадзянска-прававымі (нерухомасць, правы спажыўцоў, спадчына і тастаменты) пытаннямі; па сямейным праве (развод, аліменты, падзел маёмасці, апякунства і г.д.); адміністрацыйным праве (штрафы, абскарджанні, пазбаўленне правоў, рэгістрацыя бізнесу, абарона правоў у сферы сацыяльных паслуг); па крымінальным праве (кансультацыі і абарона па справах аб ДТЗ, крадзяжах і іншых злачынствах, дапамога пры затрыманні і арышце, працэдуры змякчэння пакарання, амністыя і г.д.).

Аператаркі на лініі не запісваюць і не захоўваюць дадзеныя пра званкі. Усё тэлефанаванні праходзяць праз бяспечную платформу з выкарыстаннем сучасных пратаколаў шыфравання. Гэта выключае магчымасць праслухоўвання ці перахопу дадзеных трэцімі асобамі, паведамляюць у службе.