Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Французская кампанія Danone канчаткова сыходзіць з беларускага рынку

04.04.2024 11:05
У сусветнага вытворцы малочных прадуктаў у Беларусі было тры юрыдычныя асобы: «Данон Шклоў», «Данон Пружаны» і «ДанонБел».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Terri Cnudde/pixabay.com/CC0 Public Domain

Апошняя даччыная кампанія Danone у Беларусі «ДанонБел» падала на ліквідацыю, інфармацыя пра гэта апублікаваная ў часопісе «Юстыцыя Беларусі», паведамляе «Свабода» са спасылкай на выданне «Plan B».

У аднаго з найбуйнейшых сусветных вытворцаў малочных прадуктаў у Беларусі было тры юрыдычныя асобы: «Данон Шклоў», «Данон Пружаны» і «ДанонБел». Першыя дзве — вытворчыя пляцоўкі, трэцяя — аптовая кампанія, зарэгістраваная ў Мінску.

«Данон Пружаны» далучылі ў 2022 годзе да «Пружанскага малочнага камбінату», які пасля ўключылі ў склад Аграпрамысловага холдынга Упраўлення справамі Лукашэнкі, а «ДанонШклоў» прадалі аднаму з беларускіх бізнесоўцаў і ў жніўні 2022 годa перайменавалі ў «МілкСтрэйт».

«ДанонБел» быў апошнім прадстаўніцтвам брэнду Danone ў Беларусі.

У 2022 годзе Danone заявіў пра сыход з Расіі. Што да беларускай частцы свайго бізнесу, кампанія ўстрымліваецца ад каментароў.

Праз «ДанонБел» у Беларусь пастаўлялі прадукцыю Activia, Danissimo і іншую прадукцыю цягам 16 апошніх гадоў.

аз

IBA Group цалкам сыходзіць з беларускага і расійскага рынкаў

02.07.2023 14:52
У 2021 годзе штат аўтсорс-распрацоўшчыка IBA Group складаў 2380 чалавек.