Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Затрымалі валанцёраў, якія хадзілі на палітычныя суды ў Беларусі

04.04.2024 13:19
Пра затрыманне людзей, якія нібыта маюць дачыненне да праваабарончага цэнтра «Вясна», паведамілі дзяржаўныя медыя. 
   .
Сілавікі ўрываюцца ў кватэру.screenshot

Размова пра Алеся Рамановіча і Аляксандра Вайцешыка.

У кватэры затрыманых выламалі дзверы, аднаго з мужчын голага паклалі на падлогу  - усё гэта здымалі на відэа.

Мужчын абвінавачваюць у тым, што яны хадзілі на адкрытыя судовы працэсы і занатоўвалі агучаную інфармацыю.

Прапагандыст канала АНТ Андрэй Аляксандраў заявіў, што на адкрытыя судовыя працэсы не можа прыйсці хто заўгодна:

«Унясем яснасць. Суд — не прахадны двор. Калі працэс адкрыты, гэта не значыць, што туды можа прыйсці хто заўгодна і з якімі ўздумаецца мэтамі».

Раней стала вядома пра затрыманне жыхара Брэста Віталя Чопіка, які хадзіў на палітычныя суды. Праваабаронцы паведамлялі, што Віталя пасля затрымання вазілі ў шпіталь са слядамі моцнага збіцця.

вх