Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія візавыя цэнтры ў Беларусі змянілі правілы рэгістрацыі на падачу дакументаў

04.04.2024 14:17
Польскія візавыя цэнтры ў Беларусі змянілі правілы праверкі кліентаў у час рэгістрацыі. 
Ілюстрацыйнае фотаCesarz/ Shutterstock

Цяпер трэба будзе на камеру паказаць свой твар і пашпарт.

«Падчас рэгістрацыі вам неабходна мець пры сабе арыгінал пашпарта, а рэгістрацыю ажыццяўляць з прылады з працуючай камерай (смартфон, камп'ютар)», — гаворыцца на сайце кампаніі VFS.Global.

Кожнаму заяўніку неабходна рэгістравацца індывідуальна, акрамя выпадкаў, калі рэгіструецца сямʼя (муж і жонка і непаўналетнія дзеці). Для рэгістрацыі сямʼі можна прыйсці толькі аднаму паўналетняму члену групы, але трэба даць дакументальнае пацверджанне сваяцтва.

nashaniva.com/вх