Літоўская кампанія «Вінктэх-трэйд» выкупіла будынак яшчэ ў 2014 годзе і за дзевяць гадоў паспела адрэстаўраваць адзін корпус палаца, падвесці камунікацыі і расчысціць сутарэнні другога корпуса. Працы вялі пад навуковым кіраўніцтвам.
Але цяпер літоўская кампанія расстаецца з аб'ектам. У пачатку 2023 года «Вінктэх-трэйд» была ўнесена ў спіс кампаній «з замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні». У 2024 годзе недарэстаўраваная сядзіба выстаўлена на аўкцыён.
Да прыходу інвестара сядзіба пуставала 20 гадоў.
Паводле @spadczyna/вх