Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі выставілі на продаж гістарычную сядзібу, якую раней выкупіла і часткова адрэстаўравала літоўская кампанія

04.04.2024 16:35
У Смілавічах прадаюць сядзібу Манюшкаў.
    .
У Смілавічах прадаюць сядзібу Манюшкаў. realt.by

Літоўская кампанія «Вінктэх-трэйд» выкупіла будынак яшчэ ў 2014 годзе і за дзевяць гадоў паспела адрэстаўраваць адзін корпус палаца, падвесці камунікацыі і расчысціць сутарэнні другога корпуса. Працы вялі  пад навуковым кіраўніцтвам.

Але цяпер літоўская кампанія расстаецца з аб'ектам.  У пачатку 2023 года «Вінктэх-трэйд» была ўнесена ў спіс кампаній «з замежных дзяржаў, якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні». У 2024 годзе недарэстаўраваная сядзіба выстаўлена на аўкцыён.
Да прыходу інвестара сядзіба пуставала 20 гадоў.

Паводле @spadczyna/вх