Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Зорку «Што? Дзе? Калі?» Фёдара Шведава судзяць за «фінансаванне экстрэмізму»

05.04.2024 08:28
Калі яго затрымалі — дакладна невядома, як і сутнасць абвінавачання.
Фёдар Шведаўкрыніца: YouTube/screen

Фёдару Шведаву 48 гадоў. Ён родам са Светлагорска. Шведаў з сям'ёй жыве ў Ашмянах. У іх з жонкай трое дзяцей — двое дарослых і адно непаўналетняе.

Фёдар быў зоркай беларускага «Што? Дзе? Калі?» яшчэ да таго, як патрапіў у тэлеверсію праграмы.

Гуляе ён з 2006 года і ўдзельнічаў у амаль усіх рэспубліканскіх спаборніцтвах. А ў 2013-м, пасля ўдзелу ягонай каманды «Гасіла» ў «Брэйн-рынгу», іх запрасілі ў так званую «элітарку».

Каманда Фёдара Шведава адгуляла восем сезонаў, апошні — у маі 2020-га. У 2017-м Фёдар атрымаў Вялікую хрустальную саву як найлепшы гулец сезона.

Калі яго затрымалі — дакладна невядома, як і сутнасць абвінавачання. Вядома толькі, што ён рабіў ахвяраванні да мая 2021 года.

Суд над Шведавым пачнецца 15 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе.

яс/ Наша Ніва