Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Віцебску ліквідаваны недзяржаўны фонд культуры

05.04.2024 14:12
Фонд доўгі час рэалізаваў праекты і задачы праз арт-прастору “VZAP”.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Суддзя Віцебскага абласнога суду Таццяна Дзегцярова прыняла рашэнне аб ліквідацыі Віцебскага мясцовага фонду падтрымкі культуры і сучаснага мастацтва “Стракаты свет”, які ўзначальвала Інга-Люцына Багінская. Уладальніца фонду і арт-прасторы «VZAP» вымушана ініцыявала закрыццё грамадскай арганізацыі.

Фонд доўгі час рэалізаваў праекты і задачы праз арт-прастору “VZAP”. У ёй праходзілі дзясяткі культурных мерапрыемстваў у выглядзе канцэртаў, майстар-класаў, трэнінгаў, лекторыяў і творчых майстэрняў.

Маштаб культурнай працы фонду адлюстроўваецца нават у тым, што падпісчыкаў толькі ў “Вконтакте” было 6 тыс. 600 чалавек, а ў сацыяльнай сетцы Instagram - больш за 2 тыс. 700, паведамляе "Віцебская вясна".

вс