Суддзя Віцебскага абласнога суду Таццяна Дзегцярова прыняла рашэнне аб ліквідацыі Віцебскага мясцовага фонду падтрымкі культуры і сучаснага мастацтва “Стракаты свет”, які ўзначальвала Інга-Люцына Багінская. Уладальніца фонду і арт-прасторы «VZAP» вымушана ініцыявала закрыццё грамадскай арганізацыі.
Фонд доўгі час рэалізаваў праекты і задачы праз арт-прастору “VZAP”. У ёй праходзілі дзясяткі культурных мерапрыемстваў у выглядзе канцэртаў, майстар-класаў, трэнінгаў, лекторыяў і творчых майстэрняў.
Маштаб культурнай працы фонду адлюстроўваецца нават у тым, што падпісчыкаў толькі ў “Вконтакте” было 6 тыс. 600 чалавек, а ў сацыяльнай сетцы Instagram - больш за 2 тыс. 700, паведамляе "Віцебская вясна".
вс