Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Зачыніліся ўсе крамы папулярнай гандлёвай сеткі «Буслік»

05.04.2024 17:35
На месца «Бусліка» на беларускім рынку з'явілася сетка «Дзетмір" – дачыннае прадпрыемства расійскага «Детского мира».
Адна з крамаў сеткі «Буслік»крыніца: Яндэкс-карты

Зачыніліся апошнія крамы сеткі дзіцячых тавараў «Буслік», паведамляе рэсурс Sputnik са спасылкай на гандлёвы рэестр. Закрытыя не толькі стацыянарныя гандлёвыя кропкі, але і інтэрнэт-крама.

Пра праблемы гандлёвай сеткі стала вядома летась: за 2023 год было зачынена 18 гандлёвых кропак. На пачатку бягучага года працавала яшчэ каля 20 крамаў «Бусліка».

Сетку «Буслік» заснаваў беларускі прадпрымальнік Сяргей Місячэнка. Паступова яна стала найбуйнейшай у сегменце дзіцячых тавараў у Беларусі. У 2018 годзе яе набыла польская кампанія CDRL адзін з лідараў рынку дзіцячай вопраткі ў Польшчы.

У мінулым годзе ў беларускай кампаніі пачаліся фінансавыя праблемы.

На месца «Бусліка» на беларускім рынку з'явілася сетка «Детмир» – дачыннае прадпрыемства расійскага «Детского мира».

вс