Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Цяжарную жанчыну аштрафавалі за «экстрэмісцкі» лагатып

06.04.2024 09:42
У якасці пакарання жанчыне прызначылі штраф у 25 базавых велічынь, або 1 тыс. рублёў.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

У Навагрудку цяжарную жанчыну аштрафавалі за тое, што яна «распаўсюджвала» лагатып групы «Мая краіна Беларусь» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

У пастанове суда, які адбыўся 21 сакавіка, гаворыцца пра тое, што жанчына падпісалася на групу «Мая краіна Беларусь», якую пазней прызналі «экстрэмісцкай», яшчэ ў 2019 годзе. Але «не абмежавала доступ» да прагляду лагатыпу іншым карыстальнікам, чым спрыяла яго «распаўсюджванню». Паводле суда, «гэта дазволіла бесперашкодна яго праглядаць іншым карыстальнікам згаданай сацыяльнай сеткі».

У якасці пакарання жанчыне прызначылі штраф у 25 базавых велічынь, або 1 тыс. рублёў.

У пратаколе адзначаецца, што жанчына знаходзіцца на ўліку па цяжарнасці, а таксама мае яшчэ адно няпоўнагадовае дзіця, паведамляе «Белсат».

вс