Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Без нечаканасцяў прайшлі выбары членаў Савета Рэспублікі ад Віцебскай вобласці

06.04.2024 17:19
Восем «сенатараў» былі абраныя на безальтэрнатыўнай аснове.
Дзяржаўны сцяг Беларусі1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

На паседжанне мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, якое адбылося 4 красавіка ў Віцебску, сабраўся 371 дэпутат з 679 абраных - гэта 55% ад кожнага мясцовга Савета.

Пры гэтым, у адрозненні ад адзінага дня галасавання, улады не сталі гуляць у дэмакратыю. Паседжанне дэпутатаў прайшло вельмі хутка - кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі прэзентавалі свае банальныя праграмы, а дэпутаты хутка абмеркавалі прапанаваныя ім кандыдатуры.

Як вынік, ніякай інтрыгі не было - усе восем членаў верхняй палаты парламента былі абраныя на безальтэрнатыўнай аснове. Імі сталі кіраўнікі буйных прадпрыемстваў Віцебшчыны і чыноўнікі.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск