На паседжанне мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, якое адбылося 4 красавіка ў Віцебску, сабраўся 371 дэпутат з 679 абраных - гэта 55% ад кожнага мясцовга Савета.
Пры гэтым, у адрозненні ад адзінага дня галасавання, улады не сталі гуляць у дэмакратыю. Паседжанне дэпутатаў прайшло вельмі хутка - кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі прэзентавалі свае банальныя праграмы, а дэпутаты хутка абмеркавалі прапанаваныя ім кандыдатуры.
Як вынік, ніякай інтрыгі не было - усе восем членаў верхняй палаты парламента былі абраныя на безальтэрнатыўнай аснове. Імі сталі кіраўнікі буйных прадпрыемстваў Віцебшчыны і чыноўнікі.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск