Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чарга з легкавых аўто на выезд з Беларусі ў Польшчу ўстанавіла рэкорд з пачатку года

08.04.2024 09:03
Час чакання - больш за суткі.
     .
Чарга на мяжы Беларусі і Польшчы.Фота: Дзяржаўны Пагранкамітэт Беларусі

Больш за 700 аўтамабіляў стаіць у чэргах на выезд з Беларусі ў краіны Еўрасаюза. Пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржпагранкамітэта.

Самая напружаная сітуацыя назіраецца ў пункце пропуску "Брэст". Па стане на 08.00 8 красавіка, выезду ў Польшчу тут чакала 500 легкавых аўтамабіляў. Гэта рэкордны паказчык з пачатку года. Разам з легкавікамі перасячэння мяжы чакае 34 аўтобусы.

Як паведамляюць у чатах, час чакання для легкавых аўто складае больш за суткі. Адзін з карыстальнікаў напісаў, што ў зону чакання перад уездам у пункт пропуску "Брэст" ён устаў у 06.00 7 красавіка:

"Панядзелак, 05.00, яшчэ стаім у зоне чакання", – падзяліўся кіроўца.

На літоўскім напрамку стаіць 220 легкавушак: 130 — у "Каменным Логу" і 90 — у "Беняконях". На выезд у Латвію чэргаў не назіраецца.

Акрамя таго, у пунктах пропуску прастойвае 2500 грузавікоў: 840 у "Грыгараўшчыне" (Латвія), 860 - у "Беняконях" і 800 - у "Каменным Логу".

Зеркало

нг