Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кніга Сашы Філіпенкі «Былы сын» нарэшце выйдзе і па-беларуску

08.04.2024 11:26
«Былы сын» — першая кніга Сашы Філіпенкі, якая выйшла ў 2014 годзе па-расійску.
 .
Саша Філіпенка. Фота: Фэйсбук С.Філіпенкі.

«Мы будавалі, будавалі і, нарэшце, пабудавалі — «Былы сын» выходзіць па-беларуску ў выдавецтве «Гутэнберг»!!!», — напісаў пісьменнік у сваім фэйсбуку.

Галоўны герой рамана, падлетак Францыск ці проста Цыск, які трапіў у кому ў выніку масавай цісканіны на Нямізе ў маі 1999 года, прыходзіць у сябе праз дзесяць гадоў. І як высвятляецца, краіна ўсе гэтыя дзесяць гадоў таксама правяла ў коме.

Фота: Фота: Фэйсбук Сашы Філіпенкі.

Кніга была перакладзеная на дзясятак моваў, але па-беларуску яе не было.

Саша Філіпенка — таксама аўтар кніг «Крэмулятар», «Чырвоны Крыж», «Вяртанне ў астрог», «Цкаванне». Гэтыя раманы таксама перакладзеныя на многія мовы. З 2004 да 2020 года Філіпенка жыў у Расіі, дзе працаваў у незалежных СМІ. Саша рэзка крытыкаваў і раней і цяпер улады Беларусі і Расіі, браў удзел у пратэстах у жніўні 2020 года ў Мінску.

Улетку 2023 года ў Вільні была пастаўлена яго п'еса «Ціхары» пра падзеі ў Беларусі ў 2030 годзе. Па сюжэце настаў апакаліпсіс, але нават ён не спыніў палітычных судоў, якія праводзяць у бункеры.

У студзені 2024 года ў Маскве спектакль па яго п'есе быў адменены.

У Беларусі супраць Сашы Філіпенкі заведзена крымінальная справа.

Наша Ніва

нг