Маці палітвязня Валянціна Панасіка ў трэці раз будуць судзіць за атрыманне дапамогі.
Справу супраць Ірыны Панасік будзе разглядаць суд Ленінскага раёна Гродна. Яе абвінавачваюць у парушэнні Дэкрэта «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе».
Жанчыну па аналагічных справах судзілі ўжо двойчы.
15 сакавіка Ірыну Панасік аштрафавалі на 1 тыс. 200 рублёў за атрыманне 282 рублёў ад ініцыятывы IneedHelp.
Другі суд прайшоў 2 красавіка - яго вынікі невядомыя, паведамляе «Медиазона. Беларусь».
33-гадовы Валянцін Панасік атрымаў шэсць гадоў калоніі па артыкулах аб «распальванні варожасці» і «грубым парушэнні парадку». Ён унесены ў спіс «тэрарыстаў».
вс