У Беларусі людзі жывуць як у ГУЛАГу, сказала Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю чэшскаму СМІ ČT24.
«У краіне мільёны беларусаў не падтрымліваюць рэжыму. Але яны не могуць адкрыта гаварыць пра гэта. У краіне рэпрэсіі, і людзі жывуць як у ГУЛАГу, як у сталінскія часы. Мая задача – падтрымліваць іх», – адзначыла палітык.
Ціханоўская закранула таксама ў размове пытанне санкцый. Яна зазначыла, што санкцыі перш за ўсё павінны быць эфектыўныя.
«Мы разумеем, што ціск на рэжым – гэта не сярэбраная куля, якая вырашыць усе праблемы, але гэта эфектыўны механізм. Тым не менш, санкцыі не могуць быць эфектыўнымі, пакуль існуюць спосабы іх абысці. Таму ўсе шляхі павінны быць зачыненыя, каб рэжым не мог атрымліваць выгадаў ад адносінаў з Еўропай», - падкрэсліла Святлана Ціханоўская.
вс