Беларуская Служба

Трэці раз праходзіць Беларускі прадпрымальніцкі форум у Вільні

09.04.2024 12:09
На форуме прадстаўнікі беларускай прадпрымальніцкай супольнасці будуць абмяркоўваць актуальныя праблемы сваёй дзейнасці.
           -  .
Лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская выступіла з вітальнай прамовай на Беларускім бізнес-форуме ў Вільні. belsat.eu

У праграму форуму ўключана:

  • размова аб праблемах з атрыманнем літоўскага ДНЖ з уладамі Літвы (чакаецца ўдзел кіраўніцтва Дэпартамента міграцыі, літоўскіх парламентарыяў і прадстаўнікоў міністэрстваў);
  • бізнес-панэлі з міжнароднымі экспертамі і прадстаўнікамі бізнес-асацыяцыяў Літвы;
  • фінансавыя магчымасці і практычныя парады аб развіцці бізнеэсу ў Літве ад экспертаў і прадстаўнікоў літоўскіх банкаў;
  • нэтворкінг і супольныя дыскусіі.

Ціханоўская: «Важна захаваць добрае імя беларускага бізнесу ў свеце»

Лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская выступіла з вітальнай прамовай на Беларускім бізнес-форуме ў Вільні.

Яна падкрэсліла: «Важна захаваць добрае імя беларускага бізнесу ва ўсім свеце. Яно павінна асацыявацца з празрыстасцю і сумленнасцю. Гэта менавіта тыя каштоўнасці, якія мы павінны прыўнесці ў Беларусь пасля дэмакратычных зменаў».

Беларускі прадпрымальніцкі форум у Вільні зладзіла Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой ABBA і Літоўская канфедэрацыя працадаўцаў.

вх