Беларуская Служба

Сусветны банк перагледзеў прагноз па Беларусі

12.04.2024 11:25
Сусветны банк перагледзеў прагноз па эканоміцы Беларусі ў лепшы бок. Гэта вынікае з агляду структуры па Еўропе і Цэнтральнай Азіі.
.
.Фота з адкрытых крыніц.

Эксперты Сусветнага банка мяркуюць, што беларуская эканоміка ў 2024 годзе вырасце на 1,2%. На 2025 год эканамісты гэтай структуры ацэньваюць патэнцыял росту беларускай эканомікі на 0,7%.

Гэта больш аптымістычныя прагнозы, чым структура агучвала ў студзеньскім дакладзе па сусветнай эканоміцы. Тады Сусветны банк даваў больш сціплую адзнаку - рост на 0,8%.

Інфляцыя ў Беларусі прагназуецца на ўзроўні 7,4%. А ў 2025 годзе гэты паказчык знізіцца да 6,1%.

Аўтары агляду мяркуюць, што экспарт тавараў і паслуг з Беларусі вырасце на 3,2%. Гэта менш, чым мэтавыя паказчыкі беларускага ўраду.

zerkalo.io/вх