Беларуская Служба

У Беларусі абвешчаныя новыя вайсковыя вучэнні 

12.04.2024 15:32
Гэтым разам вядзецца падрыхтоўка да правядзення новых вучэнняў з ваенкаматамі і тэрытарыяльнай абаронай (ТРА).
Ілюстрацыйнае фотаhttps://www.mil.by/

У чэрвені ў Віцебскай вобласці пройдуць мабілізацыйныя вучэнні. Іх асноўная мэта - ацаніць ступень гатоўнасці ваенкаматаў, дзяржаўных органаў і арганізацый выконваць задачы па мабілізацыі.

Падчас вучэнняў плануецца адпрацоўка пераводу ваенкаматаў з мірнага на ваенны час, разгортванне мабілізацыйнай інфраструктуры, заклік ваеннаабавязаных і аўтамабільнай тэхнікі для даўкамплектавання камісарыятаў. У вучэннях будуць прымаць удзел усе ваенкаматы Віцебскай вобласці. Падобныя вучэнні заяўлены таксама ў Рэчыцкім раёне Гомельская вобласці.

З пачатку года ў Беларусі ўжо адбыліся вучэнні з ТРА ў Мінская, Гродзенская ды Гомельская вабласцях.

У траўні вучэнні з ТРА таксама пройдуць у Магілёве.

Крыніца: Беларускі Гаюн | Belarusian Hajun project