Беларуская Служба

Беларусь стала лабараторыяй рэпрэсій для Расіі

12.04.2024 17:23
Тое, сёння адбываецца з апазіцыяй у Беларусі, заўтра чакае расійскіх апанентаў Пуціна.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/GAVRIIL GRIGOROV/SPUTNIK/KREMLIN POOL Dostawca: PAP/EPA.

Пра гэта, пішуць журналісты парталу «Важныя гісторыі». На іх думку, двухдзённы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву — магчымасць для Уладзіміра Пуціна скарыстацца беларускім вопытам барацьбы з апанентамі рэжыму.

«Калі вы хочаце ведаць, што чакае апазіцыю ў Расіі заўтра, паглядзіце, што сёння адбываецца з апазіцыяй у Беларусі», — пішуць расійскія журналісты. Больш падрабязна на гэтую тэму гаворыць карэспандэнт Польскага радыё Мацей Ястшэмбскі.

- Расійскі незалежны партал звяртае ўвагу на тое, што пуцінскі рэжым ужо пачаў выкарыстоўваць 6 метадаў барацьбы з апазіцыяй, якія ініцыяваў Лукашэнка. Гэта рэпрэсіі ў дачыненні да сем'яў апазіцыянераў, пазбаўленне права на выраб пашпарту за мяжой, канфіскацыя маёмасці, пазбаўленне грамадзянства, ізаляцыя палітвязняў ад кантактаў з сям'ёй ды адвакатамі, пазбаўленне працы і пераслед палітычных эмігрантаў.

ПР/юл