Беларуская Служба

Беларусь занепакоеная эскалацыяй сітуацыі ў блізкаўсходнім рэгіёне, але Ірана не асуджае

14.04.2024 14:27
МЗС распаўсюдзіла заяву ў сувязі з атакай на Ізраіль.
.    .
Ілюстрацыя. Беларускае міністэрства замежных спраў.Фота: Forum/TASS/Natalia Fedosenko

Беларускае МЗС распаўсюдзіла заяву ў сувязі з начной атакай Ірана на Ізраіль:

“Мы паслядоўна выступаем за мірнае ўрэгуляванне канфлікту на Блізкім Усходзе палітыка-дыпламатычнымі сродкамі. Звяртаемся да ўсёй сусветнай супольнасці, міжнародным арганізацыям зрабіць захады і кансалідаваць намаганні для неадкладнай стабілізацыі абстаноўкі”.

Шмат якія краіны, а таксама кіраўнік ААН, асудзілі Іран за атаку на Ізраіль (напрыклад, ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Германія, Францыя, Японія). МЗС Беларусі гэтага не зрабіў. Пры гэтым, ён раіць беларусам быць асцярожнымі.

“Усім грамадзянам Беларусі, якія плануюць паездкі ў рэгіён у сувязі з неадкладнай неабходнасцю варта строга ўлічваць сітуацыю і адсочваць афіцыйныя апавяшчэнні ўладаў адносна ўвядзення абмежаванняў на выкарыстанне паветранай прасторы шэрагу краін, а таксама аб прыпыненні працы аэрапортаў”.

нг