Беларуская Служба

Палітвязні Вячаслаў Касцючык і Дзяніс Марусевіч выйшлі на волю

15.04.2024 12:01
Іх затрымалі яшчэ 11 верасня 2020 года, а пасля прысудзілі па 4 гады калоніі.
Вячаслаў Касцючык і Дзяніс Марусевічt.me/prisoners_spring96

Па дадзеных @viasna_brest, учора вызваліліся Вячаслаў Касцючык і Дзяніс Марусевіч. Іх затрымалі яшчэ 11 верасня 2020 года, а пасля прысудзілі па 4 гады калоніі.

Такі тэрмін абодва атрымалі за акцыю пратэсту, якая праходзіла 10 жніўня 2020 года ў Брэсце.

Вячаслаў і Дзяніс адбылі за кратамі 3 гады, 7 месяцаў і 2 дні.

аз

Эксперт: Лукашэнку адправілі прыкрываць расійскі наступ

14.04.2024 09:03
Дыктатар распаўсюджвае дэзінфармацыю.