Беларуская Служба

Арыштаваны старшыня браслаўскага Таварыства выратавання на вадзе

15.04.2024 14:14
Старшыню Таварыства выратавання на вадзе Аляксея Бузо затрымалі 25 сакавіка за падпіску на гурты STOP LUKA і тэлеканал «Белсат».
Аляксей Бузоздымак з адкрытых крыніц

Суд Браслаўскага раёну прыгаварыў старшыню браслаўскага Таварыства выратавання на вадзе Аляксея Бузо на 15 сутак па артыкуле аб распаўсюджванні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў з-за падпісак у «Аднакласніках», піша Тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю» са спасылкай з спасылкай на рашэнне суда.

Старшыню Таварыства выратавання на вадзе Аляксея Бузо затрымалі 25 сакавіка за падпіску на групы STOP LUKA і тэлеканал «Белсат». Апроч арышту, суд пастанавіў канфіскаваць у Бузо тэлефон.

Аляксей Бузо некалі ўзначальваў ратавальны пост у аграгарадку Плюсы. У 2013 годзе яго прызналі найлепшым начальнікам ратавальнага паста ў раёне, за што ён атрымаў ганаровую грамату райвыканкаму.

вс