Беларуская Служба

Следчы камітэт адкрыў спецвытворчасць супраць бізнесмена Захарава

15.04.2024 15:13
Уладзімір Захараў дзесяць гадоў таму ўваходзіў у топ бізнесменаў.
Уладзімір Захараўкрыніца: Facebook

Следчы камітэт аб’явіў аб пачатку спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да Уладзіміра Захарава. Яму прапануецца зʼявіцца ва ўпраўленне СК па Віцебскай вобласці. Бізнемену інкрымінуюць наступныя артыкулы Крымінальнага кодэксу: ухіленне ад выплаты падаткаў, ухіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў, ухіленне ад выплаты страхавых узносаў і дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.

Уладзімір Захараў дзесяць гадоў таму ўваходзіў у топ бізнесменаў выдання «Штодзённік». Ён валодаў вялікай колькасцю нерухомасці ў Полацку і Наваполацку.

Год таму па дзяржаўнаму тэлебачанню расказвалі, што ў дачыненні да яго заведзена тры крымінальныя справы. На яго маёмасць накладзены арышт, у тым ліку на 68 абʼектаў нерухомай маёмасці, 23 з якіх зʼяўляюцца гандлёвымі цэнтрамі. Прэтэнзіі да яго былі звязаныя з так званай схемай драбнення бізнесу. Паведамлялася, што мужчына зʼехаў з Беларусі, інфармуе «Белсат».

вс