Беларуская Служба

Двух братоў затрымалі за тое, што яны, «сігналячы, падтрымлівалі пратэсты»

15.04.2024 19:14
На абодвух братоў пачалі крымінальныя справы.
Ягор і Арцём Шкарадзёнкікрыніца: ВКонтакте

ГУБАЗіК затрымаў двух братоў. Лукашысты кажуць, што тыя ў 2020 годзе, «сігналячы, падтрымлівалі пратэсты». 

Гэта 23-гадовы Ягор і 27-гадовы Арцём Шкарадзёнкі. Ягор - аматар рэп-музыкі, ён піша ўласны рэп пад псеўданімам FRUTTI. Арцём цікавіцца спортам, асабліва футболам, і заўзее за клуб Arsenal. 

Паводле сілавікоў, у Ягора ў Тэлеграме знайшлі яшчэ і каментар, у якім ён піша: «Перакулены аўтазак - гэта ўжо не аўтазак». 

Паведамляецца, што на абодвух братоў пачалі крымінальныя справы, інфармуе «Наша ніва».

вс