Беларуская Служба

На аўкцыён выставілі нерухомую маёмасць праваабаронцаў «Вясны»

15.04.2024 20:48
На мінулым тыдні праз электронны аўкцыён прадалі кватэру Валерыя і Веранікі Цапкалаў.
  ,
Пакой у кватэры, якая з'яўляецца ўласнасцю Уладзіміра Лабковічакрыніца: e-auction.by

На электронны аўкцыён «Белюрзабеспячэння» выстаўленая нерухомасць, якая з'яўляецца ўласнасцю двух палітвязняў-праваабаронцаў: Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча з Праваабарончага цэнтру «Вясна». 

Так, на таргі выстаўленая двухпакаёвая кватэра па вуліцы Тухачэўскага ў Мінску. Яна належыць Уладзіміру Лабковічу, нерухомасць арыштаваная паводле рашэння следства. 

Пачатковы кошт кватэры складае 134 тыс. рублёў. Таргі адбудуцца 23 красавіка. 

Таксама на продаж выстаўленая 1/7 доля адміністрацыйнага памяшкання ў Мінску на вуліцы Ложынскай. Агульная плошча памяшкання складае 92 квадратныя метры. Пачатковая цана лота – 33 тыс. 300 рублёў. Таргі таксама прызначаныя на 23 красавіка. Гэтая нерухомасць лічыцца за «вясноўцам», віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Валянцінам Стэфановічам. 

У «Вясне» паведамілі, што памяшканне на вуліцы Ложынскай належыць яшчэ шасці членам праваабарончай арганізацыі. Раней яно выкарыстоўвалася для правядзення бясплатных мерапрыемстваў: лекцый, дыскусій і выставаў. Пра гэта піша партал «Зеркало». 

Кіраўнік «Вясны», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі асуджаны рэжымам Лукашэнкі за сваю дзейнасць на 10 гадоў калоніі, Стэфановіч - на 9, Лабковіч - на 7 гадоў. 

На мінулым тыдні праз электронны аўкцыён прадалі кватэру Валерыя і Веранікі Цапкалаў.

вс