Беларуская Служба

У Ізраілі гарэлку «Belarus» прызналі небяспечнай для здароўя

16.04.2024 09:02
Прадукты не адпавядаюць стандарту, некаторыя з іх утрымліваюць анамальны адсотак метанолу.
   Belarus
У Ізраілі гарэлку «Belarus» прызналі небяспечнай для здароўяФота: Мінздароўя Ізраіля

Міністэрства аховы здароўя Ізраіля перасцерагае насельніцтва ад ужывання кантрафактнай алкагольнай прадукцыі. У паведамленні згаданыя: гарэлка «Belarus», гарэлка «Rabinoff» і спірт «96,6%», піша newsru.co.il.

Прадукты не адпавядаюць стандарту, некаторыя з іх утрымліваюць анамальны адсотак метанолу, іншыя ўтрымліваюць трэ-бутанол (трэ-бутылавы спірт, 2-метылпрапан-2-ол), які забаронена выкарыстоўваць у алкагольнай прадукцыі, бо ён можа выклікаць раздражненне скуры і вачэй», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

«Ужыванне метанолу ў высокіх дозах можа выклікаць пабочныя эфекты, якія праяўляюцца ў слабасці, блытанасці свядомасці, галаўных болях, ванітах, болях у жываце і курчах. Акрамя таго, ужыванне метанолу можа выклікаць слепату і нават смерць», — папярэджвае Міністэрства аховы здароўя Ізраіля.

Гарэлка «Belarus» (1 л) была праведзена ізраільскай кампаніяй «Гадзі» (штрых-код 3313150 і 6784593379623). Пра небяспеку ўжывання гэтай гарэлкі Міністэрства аховы здароўя Ізраіля папярэджвала неаднаразова.

Акрамя таго, Мінздароўя настойліва рэкамендуе не купляць спірт «96,6%». Дададзеная ў «чорны спіс» гарэлка «Rabinoff» (1 л).

яс/Наша Ніва 

Што п'юць беларусы: першае месца займае моцны алкаголь, гэта больш за 55 працэнтаў

27.11.2023 14:52
Які алкаголь і ў якіх колькасцях пʼюць беларусы, расказаў загадчык сектара наркалагічнага маніторынгу і прэвенталогіі арганізацыйна-метадычнага аддзела ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя» Арцём Малмыгін.