Беларуская Служба

Павел Латушка: Мінск і Крэмль імкнуцца да закрыцця мяжы з ЕС

16.04.2024 13:02
Пры гэтым, паводле беларускага палітыка, яны жадаюць зрабіць гэта рукамі Захаду.
K
Kіраўнік НАУ Павел Латушкаfacebook.com/pavel.latushka/скрыншот

Дзясяткі, сотні чалавек за дзень, якія спрабуюць прарвацца ў Польшчу, становяцца штодзённасцю. Актывізацыя нелегальных мігрантаў адзначана таксама на межах з Латвіяй і Літвой, падкрэслівае намеснік кіраўніка Абʼяднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.

Паводле палітыка, важна разумець, што сярод нелегальных мігрантаў на тэрыторыю ЕС могуць спрабаваць прарвацца прадстаўнікі спецслужбаў Беларусі і Расіі, а таксама вагнераўцы.

«Аляксандр Лукашэнка дзейнічае па заданні Крамля. Мэта - дэстабілізацыя сітуацыі на мяжы з членамі НАТА і адцягненне рэсурсаў ЕС ад дапамогі Украіне. Нельга выключаць магчымую падрыхтоўку маштабнай правакацыі», - кажа Латушка: ⠀

- Дэстабілізацыя на мяжы паводле задумы Лукашэнкі і Крамля павінна прывесці да поўнага закрыцця памежных пераходаў на мяжы з ЕС. Пры гэтым яны жадаюць зрабіць гэта рукамі Захаду. Закрыццё межаў - адна з задач падчас падрыхтоўкі чарговай фазы вайны. Нельга выключаць і гэтага.

Перасцерагае беларускі палітык і нагадвае, што важна, каб не былі закрыты памежныя пераходы для простых грамадзян, а былі перакрыты грузавыя чыгуначныя зносіны, што дасць магчымасць стварыць магутны ціск на рэжым і ўключыць Кітай у вырашэнне праблемы нелегальных мігрантаў.

аз

У Літве прапанавалі ануляваць ВНЖ беларусам, якія занадта часта ездзяць на радзіму

10.04.2024 15:30
У Сейме Літвы зарэгістравалі папраўку, якая прапануе ануляваць дазвол на часовае пражыванне беларусам, якія занадта часта наведваюць радзіму.