Беларуская Служба

58-гадовага механіка з Бярозы асудзілі на 3 гады «хіміі» за каментар пра Лукашэнку

16.04.2024 14:01
Мабільны тэлефон мужчыны канфіскавалі ў даход дзяржавы «як сродак здзяйснення злачынства».
58-      3
58-гадовага механіка з Бярозы асудзілі на 3 гады «хіміі» за каментар пра Лукашэнкуbereza.by

У судзе Бярозаўскага раёна 26 сакавіка асудзілі Сяргея Буваку паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Мінчанка прызначыла Сяргею тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Дзяржабвінавачанне падтрымаў пракурор Аляксандр Круцько.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў у тэлеграм-чаце на 341 чалавека паведамленне ў бок Лукашэнкі, якое суд палічыў абразлівым. Да суда Сяргей знаходзіўся пад хатнім арыштам. Ён цалкам прызнаў віну.

Як паведаміла раённая газета Bereza.by, судовае паседжанне мела выязны фармат і праходзіла на базе Бярозаўскага камбіната кааператыўнай прамысловасці, дзе і працуе бярозаўчанін.

Мабільны тэлефон мужчыны канфіскавалі ў даход дзяржавы «як сродак здзяйснення злачынства».

Сяргей мае 58 гадоў, сярэдне-спецыяльную адукацыю, працуе механікам у Бярозаўскім ККП.

аз

Следчы камітэт адкрыў спецвытворчасць супраць бізнесмена Захарава

15.04.2024 15:13
Уладзімір Захараў дзесяць гадоў таму ўваходзіў у топ бізнесменаў.

Двух братоў затрымалі за тое, што яны, «сігналячы, падтрымлівалі пратэсты»

15.04.2024 19:14
На абодвух братоў пачалі крымінальныя справы.