Беларуская Служба

Адвакату не дазволілі сустрэцца з палітзняволенай Шарэндай-Панасюк

16.04.2024 15:01
Камітэт ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын ААН заклікаў Беларусь прыняць тэрміновыя захады для абароны Паліны Шарэнды-Панасюк.
a -      24
Палінa Шарэнда-Панасюк адбывае пакараньне ў калоніі № 24 у Зарэччы AK. PolskieRadio24.pl

Адвакату Паліны Шарэнды-Панасюк 15 красавіка не дазволілі сустрэцца з падабароннай, паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда.

22 сакавіка стала вядома, што Шарэнда-Панасюк звярнулася з прашэннем аб памілаванні да Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым яна паведаміла ў інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь-1».

«Якую б лухту сёння не паказвалі лукашысцкія памыйніцы, трэба разумець, што Паліна ратуе сваё жыццё. І верыць лукашысцкім памыйніцам нельга», — пракаментаваў анонс на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» яе муж.

У чэрвені 2021 года суд Маскоўскага раёна Брэста прыгаварыў Шарэнду-Панасюк да двух гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 364 («Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»), 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і 368 («Абраза прэзідэнта») Крымінальнага кодэксу, нагадвае «Свабода».

У красавіку 2022 года палітзняволеную асудзілі яшчэ на 1 год зняволення паводле ч. 1 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»), у кастрычніку 2023-га — яшчэ на 1 год па тым жа артыкуле.

21 сакавіка стала вядома, што Камітэт ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын ААН заклікаў Беларусь прыняць тэрміновыя захады для абароны Паліны Шарэнды-Панасюк. Гэта першы такі выпадак у справах супраць Беларусі.

Раней муж, які знаходзіцца з дзецьмі на эміграцыі, паведамляў, што Паліна Шарэнда-Панасюк «мінімум 32 разы змяшчалася ў нечалавечыя ўмовы» штрафнога ізалятара і карцара, а яшчэ «каля 150 дзён» правяла ў памяшканні камернага тыпу».

Жанчына адбывае пакаранне ў калоніі № 24 у Зарэччы (Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць).

аз

Чатыры шатландскія міністры сталі «хроснымі» палітвязняў у Беларусі

04.04.2024 08:15
«Мы спадзяемся прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі», - заявіў адзін з іх.

58-гадовага механіка з Бярозы асудзілі на 3 гады «хіміі» за каментар пра Лукашэнку

16.04.2024 14:01
Мабільны тэлефон мужчыны канфіскавалі ў даход дзяржавы «як сродак здзяйснення злачынства».