Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусы за суткі сабралі на 100 дронаў для палка Каліноўскага

16.04.2024 16:03
«Разам з вашай падтрымкай наш баявы дух узмацняецца», - падзякаваў ад імя палка яго камандзір Дзяніс Прохараў.
Доларыpixabay.com/CC0 Public Domain

У панядзелак украінскі блогер Аляксандр Рыкаў, вядоўца канала «ВalaganOFF», абвясціў збор на 100 дронаў для палка Каліноўскага. Неабходную суму ў 45 тысяч долараў сабралі за суткі, паведамляе «Наша Ніва».

З 7.05 панядзелка да 08.10 аўторка было сабрана 684 298 грыўняў (17 107 долараў) і 30 269 долараў — усяго 47 376 долараў.

«Мы ўдзячныя кожнаму і кожнай, хто далучыўся да збору на 100 дронаў для палка Каліноўскага. Дзякуй за ваша адзінства. Разам з вашай падтрымкай наш баявы дух узмацняецца», — падзякаваў ад імя палка яго камандзір Дзяніс Прохараў.

аз

Камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт»: Я прапаную адыходзіць ад слова супраціў і пераходзіць да слова барацьба

22.01.2024 13:29
Кіраўніцтва Палка Каліноўскага распачало турнэ па еўрапейскіх гарадах.