Беларуская Служба

У Літве абмяркоўваюць новае абмежаванне для беларусаў, якія ездзяць на радзіму

17.04.2024 11:52
Святлана Ціханоўская раней выступіла супраць паправак аб пазбаўленні беларусаў ВНЖ Літвы з-за вельмі частых паездак на радзіму.
Беларуская мяжаФота: gpk.gov.by

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы прапануе дазволіць грамадзянам Беларусі, якія маюць літоўскі від на жыхарства, вяртацца на радзіму толькі ў выключных выпадках. Калі беларусы не будуць выконваць абмежаванні, ведамства прапануе ануляваць іх ВНЖ, паведамляе LRT.

У Сейме Літвы зарэгістравалі папраўку, якая прапануе ануляваць дазвол на часовае пражыванне беларусам і расіянам, якія выязджаюць на радзіму часцей чым раз на месяц. У новай ініцыятыве Дэпартамента дзяржбяспекі размова ідзе ўжо пра тое, каб дазволіць грамадзянам Беларусі ездзіць у сваю краіну толькі ў выключных выпадках.

З сакавіка адкрытымі застаюцца толькі два з шасці памежных пераходаў на літоўска-беларускай мяжы. Аднак, паводле слоў літоўскіх палітыкаў, гэта не прывяло да памяншэння патоку людзей. Цяпер у Літве пражывае больш за 60 тыс. беларусаў, некаторыя з іх вяртаюцца на радзіму да сямі разоў у год.

Святлана Ціханоўская раней выступіла супраць паправак аб пазбаўленні беларусаў ВНЖ Літвы з-за вельмі частых паездак на радзіму. Яна лічыць, што людзі, якія ўцяклі ад палітычнага пераследу, і так не могуць вярнуцца дадому, і важна ізаляваць рэжым Лукашэнкі, а не беларусаў.

вс