Беларуская Служба

Пытанне палітвязняў уздымуць на саміце «Вялікай сямёркі» і на саміце спікераў парламентаў ЕС

17.04.2024 13:57
Пра гэта расказаў дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі.
Святлана Ціханоўская.

Прадстаўнікі Беларусі ўпершыню запрошаныя на гэтыя два важныя мерапрыемствы.

-На абодвух гэтых важных мерапрыемствах Святлана Ціханоўская будзе казаць пра падтрымку беларускіх палітвязняў, пра тое, як вывесці Беларусь з вайны. Якая павінны быць прынятая стратэгія заходняга свету, каб аднавіць дэмакратыю ў Беларусі. Гэтыя некалькі дзён дапамогуць вярнуць фокус на Беларусь, - расказаў Дзяніс Кучынскі.

На саміце «Вялікай сямёркі» збяруцца прадстаўнікі найбуйнейшых дэмакратый свету, якія складаюць каля 45% сусветнай эканомікі. У сваю чаргу на саміце спікераў парламентаў ЕС, акрамя саміх спікераў, будуць два важныя госці – кароль Іспаніі і менавіта Святлана Ціханоўская.

ав

Канада ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі

16.04.2024 17:05
Новыя абмежаванні былі абвешчаныя падчас візіту лідаркі беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай у Атаву.