Беларуская Служба

У Беларусі 11 новых палітвязняў

17.04.2024 16:01
Пераслед у Беларусі не спыняецца ні на хвіліну.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Гэта Уладзімір Марозаў, Сяргей Чыжэўскі, Уладзімір Варашня, Віктар Новік, Уладзімір Журомскі, Віктар Баркет, Ігар Федарэнка, Аляксандр Вітухноўскі, Сяргей Буната, Вольга Лоцманава, Андрэй Зайкоў.

Праваабаронцы вывучылі крымінальны пераслед гэтых людзей і прыйшлі да высновы аб існаванні ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных.

Палітычным зняволеным праваабаронцы называюць людзей, пазбаўленых волі, калі пры наяўнасці палітычных матываў яго пераследу мае месца хоць бы адзін з наступных фактараў:

a) пазбаўленне волі было ўжытае ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных пактам або Еўрапейскай канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод;

б) асоба пазбаўленая волі выбарачна ў параўнанні з іншымі асобамі.

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляюць, што далейшае пазбаўленне волі Уладзіміра Марозава, Сяргея Чыжэўскага, Уладзіміра Варашня, Віктара Новіка, Уладзіміра Журомскага, Віктара Баркета, Ігара Федарэнкі, Аляксандра Вітухноўскага, Сяргея Бунаты, Вольгі Лоцманавай, Андрэя Зайкова з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі.

ав/Вясна

Ніну Багінскую аштрафавалі на 2000 рублёў за бел-чырвона-белы значок

17.04.2024 14:46
Суд Партызанскага раёну Мінску аштрафаваў вядомую грамадскую актывістку Ніну Багінскую на 2000 рублёў (50 базавых велічыняў).