Беларуская Служба

На літоўска-беларускай мяжы згарэў будынак мытні

18.04.2024 08:45
У ноч на 18 красавіка на памежным пераходзе «Мядзінінкай» успыхнуў пажар.
  -
Пажар на беларуска-літоўскай граніцыScreenshot z Youtube

У пункце пропуску «Мядзінінкай» згарэў будынак мытні. Пра гэта паведамляе выданне 15min.lt.

Па інфармацыі паліцыі, падчас праверкі аўтамабіля Porsche Cayenne той раптоўна загарэўся. Пажар ліквідавалі толькі раніцай - каля 07.00. У выніку згарэў ангар мытні і адміністрацыйная частка будынку. Прычыны пажару высвятляе паліцыя.

Як паведамляецца пакуль рух праз «Мядзінінкай» прыпынены, літоўскі бок часова не прапускае транспарт.

Акрамя пункту пропуску «Мядзінінкай» — «Каменны Лог», на літоўскай мяжы працуе толькі адзін КПП «Шальчынінкай» — «Беняконі».

юл