Беларуская Служба

Евангельскі прапаведнік Сяргей Мельянец знаходзіцца ў бяспецы

18.04.2024 13:40
Мужчына быў затрыманы ў Мінскім гарадскім судзе 19 сакавіка 2024 года.
Сяргей Мельянецкрыніца: YouTube/Август2020. Протесты в Беларуси/screen

Евангельскі прапаведнік Сяргей Мельянец выйшаў на свабоду і цяпер  знаходзіцца ў бяспецы, паведаміў Тэлеграм-канал "Хрысціянская візія". 

Мельянец быў затрыманы ў Мінскім гарадскім судзе 19 сакавіка 2024 года, калі прыйшоў на судовае пасяджэнне, каб малітвай падтрымаць на працэсе каталіцкага верніка і журналіста Радыё “Свабоды” Ігара Карнея. 

Сяргея Мельянца прыгаварылі да двух адміністрацыйных арыштаў агульнай працягласцю ў 25 сутак. 

Сяргей Мельянец з’яўляецца грамадскім актывістам, а таксама хрысціянскім прапаведнікам і бардам. Ён - бацька сямі дзяцей.

вс