Беларуская Служба

У Беларускай эканоміцы расце колькасць грошай 

18.04.2024 13:36
Нацбанк падзяліўся інфармацыяй аб аб'ёме грошай у беларускай эканоміцы на пачатак красавіка 2024 года.
Фото ілюстраційне Домена публічна https://pxhere.com/pl/photo/1588945

Шырокая грашовая маса (ШГМ) за сакавік павялічылася на 1,3% або на 998,9 мільёнаў рублёў і склала 76,7 мільярдаў рублёў. У параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года рост дасягнуў 21, 5%. Пры гадавой інфляцыі па Белстату менш за 6% відавочна, што ў эканоміцы мае месца відавочная празмернасць сродкаў.

Павелічэнне ШГМ у сакавіку стала вынікам росту як рублёвай грашовай масы, так і валютнай. Прырост рублёвай грашовай масы склаў 760 мільёнаў рублёў, а валютная ў пераліку на рублі прырасла на 304 мільёнаў рублёў.

Рост шырокай грашовай масы па-ранейшаму ідзе з апярэджаннем інфляцыі. ШГМ раздзімаецца шмат у чым за кошт хуткіх грошай - дэпазітаў насельніцтва і бізнесу, а таксама наяўных.

Гэта значыць, што бізнэс і насельніцтва імкнуцца трымаць грошы пад рукой, каб у выпадку шоку мець магчымасць неадкладна накіраваць іх на спажыванне. Гэта павялічвае патэнцыял нявызначанасці ў эканоміцы і падрывае фінансавую стабільнасць.

Крыніца: Вашы Грошы