Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская прыбыла на міністэрскі саміт G7 у Італіі

18.04.2024 15:33
На саміт Ціханоўскую запрасіў міністр замежных спраў Італіі Антоніа Таяні. 
    G7
Святлана Ціханоўская на саміце G7 на Капрыкрыніца: twitter.com/Tsihanouskaya/screen

Лідар беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская прыбыла на міністэрскі саміт G7, які адбываецца на італьянскім востраве Капры. Падчас саміту яна сустрэнецца з кіраўнікамі МЗС «Вялікай сямёркі» і вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем.

На саміт Ціханоўскую запрасіў міністр замежных спраў Італіі Антоніа Таяні. 

Святлана Ціханоўская атрымала таксама запрашэнне на саміт усіх спікераў парламентаў Еўрасаюза, дзе будзе ў статусе адмысловага госця нараўне з каралём Іспаніі. Саміт неўзабаве адбудзецца на Маёрцы.

вс